Skip to main content

Катэхетычны каледж у Баранавічах запрашае ўсіх ахвотных на дні адчыненых дзвярэй

  • 23 красавіка, 2026
  • Фота: з архіва каледжа ў Баранавічах // Catholicminsk.by

Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах сардэчна запрашае на дні адчыненых дзвярэй, якія будуць праводзіцца ў маі і чэрвені.

У гэтыя дні кожны ахвотны зможа наведаць навучальную ўстанову, якая рыхтуе прафесійных катэхетаў і не толькі.

Дні адчыненых дзвярэй у каледжы адбудуцца 2 і 16 мая 2026 года з 10:00 да 18:00.

Адрас: г. Баранавічы, Дом Святой Тройцы (вул. Т. Шаўчэнкі, 6).

У праграме:

  • экскурсія па навучальным комплексе;
  • інфармацыя аб парадку паступлення, праграмах, якія вывучаюцца ў каледжы, і ўмовах навучання;
  • наведванне музея Бібліі, створанага пры каледжы;
  • сустрэча з дырэктарам каледжа, выкладчыкамі, студэнтамі і выпускнікамі пры кубку гарбаты.

Даведкі па тэлефонах:

+375 (16) 367 64 19 (стацыянарны)
+375 29 513 57 92 (МТС)
+375 29 644 26 05 (А1)
Сайт: catcollege.by