Skip to main content

Пятая юбілейная малітва праслаўлення «Дзеці нясуць міласэрнасць» прайшла ў Місіі Добрага Самараніна

11 красавіка

Напярэдадні свята Божай Міласэрнасці, 11 красавіка, адбылася пятая па ліку малітва праслаўлення «Дзеці нясуць міласэрнасць».

Чарговы раз дзеці з розных парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прыбылі ў мінскі Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, каб разам узносіць малітву да Бога ў інтэнцыі супакою на ўсёй зямлі.

Паколькі паўсюдны Касцёл перажывае год святога Францішка, тэма сёлетняга спаткання гучала «Усё жывое славіць Бога». На мерапрыемства прыехалі дзеці з Будслава, Нясвіжа, Івянца, Слуцка, Смалявічаў, з парафій святога Яна Евангеліста і святога Францішка ў Мінску, а таксама з Місіі Добрага Самараніна. Дзевяць гуртоў праславіла Бога сваім прыгожым спевам.

Другая частка малітвы адбылася ў капліцы. Дзеці сустрэліся з Езусам укрытым у Найсвяцейшым Сакрамэнце, адкрываючы перад Ім свае сэрцы і ўзносячы свае просьбы.

Пасля кароткай адарацыі да ўсіх дзяцей звярнуўся прысутны на мерапрыемстве Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі.

Пасля малітвы ўсіх удзельнікаў мерапрыемства чакала забаўляльная праграма, падчас якой дзеці ўзгадалі гісторыю Ноя, а таксама задумаліся над тым, што б было, калі б сёння ім прыйшлося пабудаваць каўчэг. Час прайшоў у вельмі сяброўскай, радаснай атмасферы.