У Магілёве адсвяткавалі Пасхальную Вігілію і ўзнеслі малітвы за Мітрапаліта Юзафа Станеўскага
- 5 красавіка, 2026
- Тэкст: Ян Багдановіч / Фота: Рыта Ляховіч // Catholicminsk.by
4 красавіка, у Вялікую суботу, у конкатэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве адбылася ўрачыстая Пасхальная Вігілія. Літургію ўзначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і адказны за Магілёўскі рэгіён біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. Разам з ім канцэлебравалі пробашч парафіі ксёндз Уладзімір Русак і вікарый ксёндз Аляксандр Улас.
Асаблівай інтэнцыяй гэтай ночы стала малітва за Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, які ў гэты дзень адзначў свой дзень нараджэння. Біскуп Аляксандр, святары і ўсе вернікі ад усяго сэрца ўзносілі малітвы аб яго здароўі, мудрасці і Божым благаслаўленні ў служэнні Касцёлу.
— прагучала ў віншаваннях біскупа Аляксандра падчас урачыстасці.
У сваёй гаміліі ён падкрэсліў, што «Пасхальная ноч — гэта момант, калі радасць перамагае смутак, а святло канчаткова трыумфуе над цемрай. Учора вернікі перажывалі Муку Пана, але сёння — у ноч Уваскрасення — сэрцы напаўняюцца надзеяй».
Іерарх адзначыў, што ўваскрасенне Хрыста — гэта не проста падзея мінулага, але рэальнасць, якая працягвае дзейнічаць у жыцці кожнага чалавека: «Хрыстус, які ўпаў у воды смерці, пераможна ўздымаецца з ночы магілы, адкрываючы людзям шлях да новага жыцця. Святло Уваскрослага ўжо не згасне, нават калі свет ахопліваюць цені — войны, падзелы, страх, нянавісць. Але ў кожнай цемры ёсць людзі, якія становяцца «маленькімі свечкамі»: тыя, хто дапамагае, лечыць, падтрымлівае, захоўвае веру».
«Мы носім у сабе пачатак новага свету, нават калі ён яшчэ схаваны пад выглядам знака», — сказаў іерарх. Асаблівую ўвагу біскуп звярнуў на тых, хто прымае хрост падчас Пасхальнай Вігіліі. Ён параўнаў гэты сакрамэнт з выхадам чалавека з вады на бераг: той самы, але ўжо абноўлены, ачышчаны, з новым дыханнем. «Хрост — гэта рэальны ўдзел у смерці і ўваскрасенні Хрыста, пачатак жыцця, якое не заканчваецца смерцю».

Іерарх заахвоціў вернікаў пакінуць духоўную пасрэднасць і адкрыць сэрца прыгажосці Бога, якая ззяе на твары Уваскрослага. Вера, паводле яго слоў, — гэта тое, што разганяе страх і нараджае сапраўдную радасць.
Ён прывёў прыклад Марыі Магдалены і вучня, які пазнаў Хрыста ў пустой магіле:
Перад благаслаўленем вернікі ад усяго сэрца павіншавалі біскупа Аляксандра і святароў парафіі з Вялікаднем, дзякуючы ім за служэнне і за тое, што яны разам з супольнасцю сведчаць пра святло і надзею ўваскрасення.
У завяршэнне літургіі Пасхальнай Вігіліі біскуп Яшэўскі пажадаў усім прысутным, каб святло Уваскрослага Пана асвяціла іх шлях, мір Хрыстовага сэрца напоўніў дамы, а Ягоная радасць адрадзіла тое, што «стамілася» ў душы. «Благаслаўлёнай і радаснай Пасхі! Хрыстос уваскрос — сапраўды ўваскрос! Аллелюя!»



















