Skip to main content

Арцыбіскуп Станеўскі прыняў удзел у акцыі «Прыйдзі і пакланіся», прысвечанай памяці ахвяр Хатыні

22 сакавіка
  • 24 сакавіка, 2026
  • Фота з прыватнага архіва арцыбіскупа Юзафа Станеўскага / БЕЛТА // Catholicminsk.by

22 сакавіка ў мемарыяльным комплексе «Хатынь», які знаходзіцца ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці, было асабліва шматлюдна: беларусы і госці краіны далучыліся да акцыі «Прыйдзі і пакланіся», прысвечанай 83-й гадавіне страшнай трагедыі спаленай фашыстамі разам са 149 жыхарамі вёскі, якая стала сімвалам смутку і нязломнасці беларускага народа.

Паводле інфармацыі агенцтва БЕЛТА, першым да Вечнага агню ўсклалі вянок ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Кветкі і кветкавыя кошыкі як сімвал глыбокай павагі загінуўшым хатынцам і ўсім ахвярам вайны да постаці Няскоранага чалавека, брацкай магілы, у якой спачывае прах спаленых жыхароў вёскі, і да Вечнага агню ўсклалі вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, прадстаўнікі арганізацый і аб’яднанняў, сілавікі, да якіх далучыліся выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі асноўных рэлігій і канфесій Беларусі. Ад імя католікаў нашай краіны памяць ахвяраў Хатыні ўшанавалі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.

Роўна ў 12.00 беларусы хвілінай маўчання ўшанавалі памяць ахвяр трагедыі ў Хатыні і ахвяр генацыду беларускага народа.

Мемарыяльны комплекс «Хатынь» 22 сакавіка наведалі 32 тыс. чалавек. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА у прэс-службе Мінскага аблвыканкама.

Лёс Хатыні падзялілі не менш як 290 населеных пунктаў нашай краіны. Матэрыяламі крымінальнай справы, узбуджанай Генеральнай пракуратурай, пацверджана знішчэнне не менш як 12 868 сёл і вёсак.