Дыяцэзіяльны душпастыр глухіх і асобаў з парушэннем слыху ў радыёэфіры распавёў пра сваё служэнне
- 31 студзеня, 2026
- Фота: Стоп-кадр: Youtube-канал «Радыё Марыя Беларусь» // Catholicminsk.by
У мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў кожную нядзелю цэлебруецца «спецыяльная» святая Імша. Яна адрозніваецца не толькі мовай, але і тым, што падчас яе выкарыстоўваюцца жэсты. Эўхарыстыя на мове жэстаў праводзіцца ў першую чаргу для людзей глухіх і з парушэннем слыху.
Ксёндз Ян Кузюк, вікарый архікатэдральнай парафіі і дыяцэзіяльны душпастыр глухіх і асобаў з парушэннем слыху, у эфіры «Радыё Марыя» дзеліцца сваімі ўспамінамі з часоў, калі ён пачынаў вывучэнне жэставай мовы, а таксама распавядае пра сваё душпастырскае служэнне вышэйназванай катэгорыі людзей.
Як семінарыст Ян Кузюк упершыню трапіў на Імшу для глухіх і чаму стаў хадзіць на яе рэгулярна? Якую ролю ў гэтым сыграў футбол? Колькі часу трэба, каб вывучыць мову жэстаў? Якім чынам ксёндз Ян стаў выкладчыкам у Мінскім тэалагічным каледжы імя святога Яна Хрысціцеля? Чым адметная споведзь і Імша для людзей з парушэннямі слыху? Пра падзеі і планы душпастырства людзей з абмежаваннямі слыху святар расказвае ў відэа на Youtube-канале «Радыё Марыя Беларусь».