Skip to main content

3акрыццё юбілейнага года адбылося ў галоўным касцёле Мінска

30 снежня
  • 1 студзеня, 2026
  • Фота: з архіва парафіі // Catholicminsk.by

30 снежня ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, які на працягу года быў адной з трох юбілейных святыняў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, адбылося ўрачыстае закрыццё Юбілейнага года.

Нагадаем, што з 29 снежня 2024 года па 30 снежня 2025 года, гэта значыць, ад дня, у які прыпала свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа, вернікі маглі штодзённа атрымліваць поўны адпуст за наведванне гэтага касцёла і ўдзел у святой Імшы і іншых набажэнствах у ім.

Святую Імшу з нагоды завяршэння Юбілейнага года ўзначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

Падчас Эўхарыстыі было прачытана Пастырскае слова Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага на свята Святой Сям’і.