Зварот арцыбіскупа Станеўскага да вернікаў аб малітве ў інтэнцыі супакою
- 21 жніўня, 2025
- Catholicminsk.by
Пасля закліку Папы Льва XIV, каб пятніца 22 жніўня быў днём малітвы і посту за мір, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі звяртаецца да ўсіх вернікаў з заклікам аб малітве аб супакоі.
Мінск, 20 жніўня 2025 г.
Дарагія браты і сёстры,
20 жніўня 2025 года, пасля заканчэння агульнай аўдыенцыі, Святы Айцец Леў XIV заклікаў: «У гэтую пятніцу, 22 жніўня, мы будзем адзначаць свята Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы. (…) Заклікаю ўсіх вернікаў правесці гэты дзень у посце і малітве, просячы Пана, каб Ён падарыў нам мір і справядлівасць і каб ацёр слёзы тых, хто пакутуе з прычыны ўзброеных канфліктаў, якія трываюць».
Няхай Марыя, Каралева Супакою, выпрасіць для ўсяго свету ласку супакою і згоды.
✠ Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі