ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: Брат капуцын маліўся аб новых пакліканнях у дамініканскі ордэн (+ ВІКТАРЫНА)
- 14 жніўня, 2025
- Тэкст: а. Раман Шульц OP / Фота: Таццяна Дуенкава // Catholicminsk.by
Піша айцец Раман Шульц OP, пробашч парафіі святога Казіміра і святой Ядвігі ў Магілёве.
Існуе перакананне, што святы Дамінік сустрэў святога Францішка пры жыцці — гэта было магчыма таму, што яны жылі ў адзін час. Незалежна ад таго, ці сустракаліся святы Францішак і святы Дамінік, іх духоўныя сыны, франішкане і дамінікане, безумоўна, сустракаюцца і па сённяшні дзень. Існуе традыцыя, паводле якой францішкане абвяшчаюць Божае слова ў дамініканскіх касцёлах у свята святога Дамініка і гэтак жа дамінікане прапаведуюць у францішканскіх касцёлах у свята святога Францішка. З гэтай нагоды законнікі абодвух ордэнаў спяваюць прыгожую лацінскую антыфону, кароткі тэкст якой перакладаецца наступным чынам:
Затым спяваецца Псальм 117:
праслаўляце Яго усе плямёны,
бо вялікая не намі Яго міласэрнасць,
і вернасць Ягоная трывае навекі».
У канцы псалма традыцыйна гучыць:
У канцы зноў паўтараецца антыфона:

Гэтая традыцыя падтрымліваецца ў дамініканаў у Магілёве. 8 жніўня (ці ў найбліжэйшую да гэтага дня нядзелю), калі літургія ўшаноўвае святога Дамініка, айцы дамінікане запрашаюць у якасці прапаведніка законніка з ордэна святога Францішка. У гэтым годзе ў магілёўскую парафію, дзе служаць айцы дамінікане, быў запрошаны капуцын, брат Алег Шэнда, настаяцель Кустодыі капуцынаў у Беларусі. Дамініканін з Магілёва айцец Раман Шульц папрасіў госця ўзначаліць святую Імшу і скласці Найсвяцейшую Ахвяру ў інтэнцыі новых пакліканняў у ордэн прапаведнікаў (дамініканаў) з просьбай аб Божым благаслаўленні на рэканструкцыю будынка, дзе зараз моляцца і служаць дамінікане ў Магілёве. Гэтыя дзве інтэнцыі ўзніклі ў сувязі з асобай брата Алега, родны брат якога — айцец Ежы Шэнда OP — з’яўляецца дамініканінам, і таксама таму што сам брат Алег ўнёс значны ўклад у будаўніцтва цудоўнага капуцынскага касцёла і кляштара ў Копішчы (Новая Баравая) каля Мінска. Мы верым, што малітвы гэтага харызматычнага капуцына прынясуць плён таксама для дамініканаў.
Падчас гаміліі пра святога Дамініка і яго харызму абвяшчэння Божага слова вернікі пачулі з вуснаў брата Алега Шэнды павучальную гісторыю пра 8-гадовую дзяўчынку з практыкуючай каталіцкай сям’і. Гэтая дзяўчынка размаўляла са сваёй сяброўкай на тэму малітвы, наведвання касцёла, споведзі і прыняцця Святой Камуніі. Сяброўка вельмі здзівілася і задала шэраг пытанняў дзяўчынцы: «Навошта маліцца? Навошта хадзіць у касцёл і прымаць Святую Камунію?» Высветлілася, што сяброўка не была ахрышчана. У гэтай сітуацыі пабожная маладая каталічка папрасіла сваіх бацькоў дапамагчы сяброўцы падрыхтавацца да прыняцця хросту. Бацькі адказалі, што толькі бацькі яе сяброўкі могуць прыняць рашэнне аб хросце сваёй дачкі. Аднак, справа працягнулася размовамі з бацькамі сяброўкі, пасля якіх высветлілася, што старэйшая сястра неахрышчанай дзяўчынкі таксама не ахрышчана. Урэшце, абедзве сястры былі ахрышчаны.
Давайце маліцца аб гэтай ласцы для нашай моладзі праз заступніцтва святога Дамініка.

Пасля святой Імшы разам з парафіянамі і гасцямі ў святліцы імя святой каралевы Ядвігі мы паглядзелі кароткі фільм пра дамініканаў, каб паглыбіць наша разуменне гісторыі і харызмы дамініканаў, а таксама з думкай пра нашу моладзь, каб Дух Святы абудзіў у іх жаданне служыць Богу. Мы таксама паглядзелі фільм пра капуцынскі пастулат — пачатковы этап фармацыі для законнікаў, якія, акрамя глыбокай духоўнай фармацыі, працуюць, творча і радасна адпачываюць і займаюцца спортам. Нам не будзе шкада, калі Бог пакліча каго-небудзь з маладых католікаў Магілёва да капуцынаў.
Наступным пунктам праграмы была цікавая і радасная віктарына пра святога Дамініка, якую правяла спадарыня Любоў, мясцовая парафіянка. Сярод пытанняў, якія абудзілі цікаўнасць сабраных, былі наступныя (наведвальнікі нашай старонкі могуць таксама праверыць сябе, што яны ведаюць пра святога Дамініка і дамініканах):
- Якім было поўнае імя святога Дамініка?
а) Дамінік дэ Радрыгес Гарсія;
б) Дамінік дэ Гусман Гарсія;
в) Дамінік Іванавіч Шульц. - Якой нацыянальнасці быў святы Дамінік?
а) француз;
в) беларус;
б) паляк;
г) іспанец. - Якая жывёла прыснілася маці святога Дамініка, калі яна насіла яго пад сэрцам?
а) вожык з яблыкамі;
б) мішка з мёдам;
в) сабака з паходняй;
г) слон на ровары. - У якім узросце святы Дамінік прыняў святарскае пасвячэнне?
а) 24 гады;
б) 26 гадоў;
в) 28 гадоў. - Распаўсюджанне якой малітвы звязана з імем святога Дамініка?
а) Крыжовы шлях;
б) адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту;
в) ружанец. - Чыім заступнікам з’яўляецца святы Дамінік?
а) астраномаў;
б) цырульнікаў;
в) кіроўцаў;
г) Дамініканскай рэспублікі. - Дзе святы Дамінік заснаваў першы кляштар?
а) Польшча (Варшава);
б) Іспанія (Мадрыд);
в) Беларусь (Пінск);
г) Францыя (Тулуза). - Колькi галiн дамiнiканскага ордэна прадстаўлена ў Беларусi?
а) айцы, кантэмпляцыйныя сёстры, тэрцыярыі;
б) айцы, апостальскія сёстры, тэрцыярыі;
в) айцы, кантэмпляцыйныя сёстры, апостальскія сёстры;
г) айцы, тэрцыярыі. - Колькі айцоў дамініканаў служыць у Беларусі?
а) тры;
б) пяць;
в) шэсць;
г) сем.

Пасля віктарыны ўсіх прысутных запрасілі на смачную вячэру, прыгатаваную парафіянамі. Сярод страваў аказаўся і дамініканскі торт з характэрным чорна-белым крыжам і лацінскім надпісам: Laudare, benedicere, praedicare. Значэнне надпісу наступнае:
- Laudare — хваліць Бога.
- Benedicere — благаслаўляць людзей.
- Praedicare — абвяшчаць Евангелле.
Не толькі дамінікане, але і кожны вернік пакліканы, каб прытрымлівацца гэтых пастулатаў у сваім жыцці.

Паколькі пробашч парафіі ў Магілёве святкуе свае імяніны і дзень нараджэння ў адзін з найбліжэйшых да свята святога Дамініка дзён, у гэты дзень ён пачуў шмат добрых і шчырых пажаданняў у свой адрас. Дзякуй Богу і вернікам.
Напрыканцы хачу сказаць усім, але асабліва моладзі, што манаскае пакліканне — гэта цудоўная жыццёвая прыгода і захапляльны, хоць і не просты, шлях да неба ў супольнасці з субратамі і вернікамі. Гэтага шляху няма чаго баяцца!
Адказы на віктарыну: 1. б); 2. г); 3. в); 4. б); 5. в); 6. г); 7. г); 8. б); 9. в).













