Дэлегат з Беларусі прымае ўдзел у Міжнародным кангрэсе па душпастырстве моладзі
- 23 мая, 2024
З 23 па 25 мая каля 300 дэлегатаў Канферэнцый Біскупаў са 110 краін свету сустрэліся ў Рыме для ўдзелу ў Міжнародным кангрэсе па душпастырстве моладзі. Сустрэча мае адмысловую тэму: “Для сінадальнага служэння моладзі: новыя стылі і стратэгіі лідэрства”, і арганізаваная Дыкастэрыяй па справах свецкіх, сям’і і жыцця.
Кангрэс прысвечаны гадавіне публікацыі паслясінадальнай Апостальскай адгартацыі Christus vivit і падрыхтоўцы наступных Сусветных дзён моладзі ў Сеуле ў 2027 г. Ад імя Беларусі ў кангрэсе прымае ўдзел кс. Раман Суша, які спецыялізуецца ва ўсходняхрысціянскай тэалогіі сінадальнасці.
Міжнародны кангрэс прапануе тры дні разважанняў над прапановамі адгартыцыі. Кожная тэма першапачаткова разглядацца з уводзін экспертам, а затым у тэматычных групах.
Наступнай падзеяй, запланаванай на Кангрэсе, стане Юбілей моладзі 2025 года, які пройдзе з 28 ліпеня па 3 жніўня. З гэтай нагоды Святы Айцец запрашае моладзь з усяго свету ў Рым, заклікаючы быць “пілігрымамі надзеі”.
Кангрэс завершыцца ў суботу 25 мая ранішняй аўдыенцыяй Святога Айца і сустрэчай з Генеральным сакратарыятам Сінода.
Дэлегат з Арцыбіскупам Пэтерам Чон Сун Тхэк, Мітрапалітам Сеўла,
які прымае наступныя Сусветныя дні моладзі.