Skip to main content

Група вернікаў маладзечанскай парафіі наведала пастаяльцаў псіханеўралагічнага інтэрната

  • 31 жніўня, 2023
  • Тэкст і фота: Ірына Фаміна
  • Сatholic.by
Фота: Ірына Фаміна

27 жніўня група вернікаў парафіі святога Казіміра ў Маладзечне (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) наведала пастаяльцаў псіханеўралагічнага дома-інтэрната горада, з якімі іх звязваюць даўнія сяброўскія адносіны.

У апошнюю нядзелю лета валанцёры парафіяльнага Caritas разам з братам Уладзіславам Мінько OFMCap, сястрой Аляксандрай Рыбалтоўскай MSF, супольнасцю францішканскай моладзі Таў і дзіцячым хорам «Зярняткі» пад кіраўніцтвам Ірэны Туровіч у чарговы раз завіталі ў інтэрнат да сваіх сяброў з музычнай і танцавальнай праграмай.

Падчас сустрэчы свае таленты паказалі і пастаяльцы. Яны спявалі і танчылі.

Жанна, якая ўжо доўгі час знаходзіцца ў доме-інтэрнаце, вельмі любіць спяваць. У падарунак ад аднаго з валанцёраў яна атрымала музычны мікрафон. Жанна настолькі была гэтаму рада і ўдзячна, што адразу пачала спяваць. Жанчыны атрымалі ў падарунак касметыку, каб мець магчымасць яшчэ больш клапаціцца пра сваю прыгажосць. Акрамя таго, валанцёры парафіяльнага Caritas пачаставалі пастаяльцаў смачным кавуном.

На двары стаяла цудоўнае надвор’е, а ва ўдзельнікаў сустрэчы панаваў добры настрой.

Усе дзяліліся цеплынёй свайго сэрца праз танцы, спевы, размовы, усмешкі і абдымкі.

2023-08-31-Molodichno20230827-001
2023-08-31-Molodichno20230827-002
2023-08-31-Molodichno20230827-003
2023-08-31-Molodichno20230827-004
2023-08-31-Molodichno20230827-005
2023-08-31-Molodichno20230827-006
2023-08-31-Molodichno20230827-007
2023-08-31-Molodichno20230827-008
2023-08-31-Molodichno20230827-009
2023-08-31-Molodichno20230827-010
2023-08-31-Molodichno20230827-011
2023-08-31-Molodichno20230827-012
2023-08-31-Molodichno20230827-013
2023-08-31-Molodichno20230827-014
2023-08-31-Molodichno20230827-015
2023-08-31-Molodichno20230831-016
2023-08-31-Molodichno20230831-017