Skip to main content

Вялікапосная сустрэча валанцёраў парафіяльных Caritas

  • 20 лютага, 2024
  • Паводле: Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі | Фота: з архіву Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

17 лютага адбылася вялікапосная сустрэча валанцёраў парафіяльных Caritas у Дзіцячым дабрачынным цэнтры святога Лукі (вёска Ляскоўка,Мінскі раён)

Удзел у мерапрыемстве ўзялі валанцёры, якія актыўна вядуць дзейнасць у парафіях у Заслаўі, Маладзечне, Нясвіжы, Стоўбцах.

Прысутнічалі і валанцёры, якія толькі пачалі займацца дабрачыннай дзейнасцю Caritas у парафіях Найсвяцейшага Імя Марыі (Мінск) і святога Казіміра (Лагойск)

Сустрэча распачалася  святой Імшой у Дзіцячым дабрачынным цэнтры святога Лукі, цэлебрацыю якой узначаліў дырэктар Caritas Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі брат Анатоль Ярошка OFMCap.

У гаміліі ён зазначыў пра важнасць духоўнага жыцця, якое вядуць валанцёры. Каб быць міласэрным, трэба мець глыбокія адносіны з Богам. І Вялікі Пост дае чалавеку магчымасць наблізіцца бліжэй да Бога праз малітву, пост і міласціню.

Пасля супольнай малітвы сястра Валерыя Пацукевіч MSF, якая з’яўляецца адказнай за дабрачынную дзейнасць  у Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і і якая ўжо другі раз праводзіць сустрэчу з валанцёрамі, распачала з пытанняў для валанцёраў.

Мае адносіны з Богам:

– Бог у маім жыцці, хто Ён для мяне? Хто я для Яго? Як будую я з Ім адносіны, ці можа ўсё зведзена толькі да механічнага чытання малітваў?

– наколькі я імкнуся пазнаваць Бога праз чытанне Бібліі, ці чытаю я яе?

– што апошнім часам для мяне было асабліва важным?

– чым апошнім часам я асабліва моцна захапляўся? На што ахвяраваў час?

– ці не з’яўляюся я ад гэтага залежным? Можа я стаў рабом нейкай благой звычкі, дзе мая цяга становіцца цяжарам для маіх родных?

Мае адносіны з людзьмі:

– ці адчуваюць яны маю добразычлівасць, увагу, клопат?

– А як з маёй ганарыстасцю? Ці разумею я, што менавіта ганарыстасць гэта вянок ўсіх маіх грахоў і прычына маіх праблем?

– Як я змагаюся са сваім грахом, заганай?

Законніца ўвяла слухачоў у важнасць малітвы. Яна паткрэсліла што малітва – гэта асабістыя зносіны з Богам, дыялог з Ім. І калі Богу не адводзіцца часу на размову з Ім, то гэта не малітва, а прытворства. Бог павінен не проста ўдзельнічаць, а быць у цэнтры гэтых зносін.

Каб глыбей пазнаваць Бога і сябе, трэба выплыць на глыбіню свайго сэрца разам з Езусам, пабыць у цішы і пачуць Яго голас. Для гэтага ўдзельнікі ўвайшлі у медытацыю над урыўкам з Евангелля святога Лукі

 АДПЛЫВІ НА ГЛЫБІНЮ, А ВЫ ЗАКІНЬЦЕ СЕТКІ ВАШЫЯ ДЛЯ ЎЛОВУ (Лк 5,4)

Сястра распавядала пра сэнс посту па ўрыўку з кнігі прарока Ісаі.

Ці ж не гэта сапраўдны пост, што Я выбраў, каб зняць путы правіннасці, развязаць вяроўкі ярма, адпусціць на свабоду тых, якія прыгнечаны, і зламаць усякае ярмо? Ці ж не тое, каб падзяліцца хлебам тваім з галодным ды ўбогіх і бяздомных прыняць у дом свой? Калі пабачыш голага — адзень яго, а родным сваім не пагарджай. (Іс 58,6-7)


Каб развязаць путы ярма трэба вызнаць свой грэх і назваць яго на споведзі. Трэба заўсёды быць у адносінах з Бога, каб выбіраць дабро.  А дзяліцца з бліжнімі і патрабуючымі трэба “сваім хлебам” г.зн. сваімі дабротамі, часам, талентам, малітвай, слуханнем, увагай, падтрымкай.

Вельмі важна не блытаць міласціну з дабрачыннасцю.

Міласціна – гэта мой дар Богу праз маю ахвяру іншаму чалавеку.

Адным словам міласціна павінна нам “балець”, толькі тады, калі мы адрываем ад свайго сэрца нейкія матэрыяльныя рэчы, а не даём з ізлішка, ці ж ахвяруем свой час і адчуваем, што нам гэта чагосьці варта, толькі тады, міласціна прынясе плод у наша жыццё.

Святы Ян Залатавуст называе міласціну царыцай усіх цнотаў. Ён кажа, што міласціна адкрывае нам нябёсы.

Закончылася сустрэча гімнам СДМ-2016 –  «Будуць шчаслівыя міласэрныя, таму што самі міласэрнасць спазнаюць…» Духоўна ўзбагачаныя валанцёры вярнуліся з новымі пастанаўленнямі і ідэямі, каб распаўсюджваць Евангелле кожнаму чалавеку праз учынкі міласэрнасці.

DSC02873 2
DSC02880 2
DSC02884 2
DSC02888 2
DSC02889 2
DSC02900 2
DSC02903 2
DSC02907 2
DSC02910 2
DSC02915 2
DSC02917 2
DSC02923 2
DSC02926 2
DSC02934 2
DSC02936 2
DSC02941 2
DSC02950 2
DSC02953 2
DSC02962 2
DSC02967 2
DSC02979 2
DSC02984 2
DSC02993 2
DSC02998 2
DSC03001 2
DSC03010 2
DSC03021 2
DSC03026 2
DSC03032 2
IMG 20240217 110423 2
IMG 20240217 110432 2
IMG 20240217 110608 2
IMG 20240217 110616 2
IMG 20240217 111052 2
IMG 20240217 120812 2
IMG 20240217 120815 2
IMG 20240217 120821 2
IMG 20240217 123308 2
IMG 20240217 123311 2
IMG 20240217 143928 2
IMG 20240217 144024 2
IMG 20240217 144036 2
IMG 20240217 144040 2
IMG 20240217 144042 2
IMG 20240217 144302 2
IMG 20240217 144329 2
IMG 20240217 144353 2
IMG 20240217 144419 2
IMG 20240217 144921 2
IMG 20240217 145039 2
IMG 20240217 145046 2
IMG 20240217 145402 2
IMG 20240217 165400 2
IMG 20240217 165429 2