Skip to main content

Арцыбіскуп Станеўскі і моладзь з Беларусі ўзялі ўдзел у заключнай Імшы Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне з Папам Францішкам

  • 8 жніўня, 2023
  • Фота: з асабістага архіву арцыбіскупа Ю. Станеўскага
  • Сatholic.by
Фота: з асабістага архіву арцыбіскупа Ю. Станеўскага

6 жніўня на тэрыторыі Парка Тэжу, што на ўскраіне сталіцы Партугаліі, адбылася святая Імша на заканчэнне Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне.

Ва ўрачыстай цэлебрацыі ўдзельнічалі больш за паўтара мільёны чалавек з усяго свету, у тым ліку і моладзь з Беларусі.

Эўхарыстыю з удзелам Святога Айца Папы Францішка канцэлебраваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, які ў Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з’яўляецца адказным за моладзь.

Арцыпастыр асабіста суправаджаў юнакоў і дзяўчат з нашай краіны на сусветным моладзевым форуме, актыўна беручы ўдзел у праграме СДМ.

Падчас Імшы да сабраных з гаміліяй звярнуўся Святы Айцец, які заклікаў моладзь ззяць святлом Хрыста, слухаць Пана і не баяцца.

Наступныя Сусветныя дні моладзі пройдуць у 2027 годзе ў сталіцы Паўднёвай Карэі Сеуле.

Папа Францішак заклікаў маладых людзей з усяго свету прыехаць таксама ў Рым у 2025 годзе, каб узяць удзел у Юбілеі моладзі.

2023-08-08-WYD JS1
2023-08-08-WYD JS2
2023-08-08-WYD JS3
2023-08-08-WYD JS4
2023-08-08-WYD JS5
2023-08-08-WYD JS6
2023-08-08-WYD JS7