Skip to main content

«Выходныя з Францішкам»: сведчанне ўдзельніцы

14-16 сакавіка
  • 21 сакавіка, 2025
  • Тэкст і фота: КАПУЦЫНЫ Ў БЕЛАРУСІ / Instagram // Catholicminsk.by

З 14 па 16 сакавіка ў Баранавічах адбыліся чарговыя рэкалекцыі «Выходныя з Францішкам» пад назвай: «Праз крыж да Пасхі!»

Ніжэй прадстаўлена сведчанне адной з удзельніц рэкалекцыяў:

«Хвала Хрысту! Я была на выходных першы раз і атрымала шмат пазітыўных уражанняў. Хацелася б адзначыць цудоўную сямейную атмасферу. Хаця большасць людзей былі мне не знаёмыя, было настолькі шмат зычлівасці, што атрымлівалася размаўляць з усімі як з добрымі сябрамі.

Дзякуй арганізатарам за прадуманасць да дробязяў кожнага кроку. Былі створаны ўсе ўмовы для сапраўднай сустрэчы з Богам і з сабой.

Натхняльныя канферэнцыі і глыбокае сведчанне будуць у думках яшчэ доўгі час.

Для разважання засталіся наступныя рэчы:

  • Пакаянне – гэта працэс, які трывае ўсё жыццё.
  • Бога раніць не столькі наш грэх, як наш адказ ад Яго любові.
  • Пачуццё віны не ад Бога.

Для мяне асабліва плённым часам былі нашы адарацыі.

Яшчэ раз дзякуй арганізатарам і ўсім удзельнікам за сумесны час!»