Віншаванне Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей А. А. Румака са святамі Божага Нараджэння і Новага года
- 23 снежня, 2024
- Аляксандр Румак
Арцыбіскупу Іосіфу Станеўскаму,
Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму
Ваша Эксцэленцыя!
Сардэчна віншую Вас і ўсіх каталіцкіх вернікаў з вялікім святам Божага Нараджэння і надыходзячым Новым, 2025 годам!
На працягу многіх стагоддзяў гэтыя святы нясуць з сабой трыўмф святла, любові і надзеі, працягваюць нябачную сувязь пакаленняў і з’яўляюцца невычэрпнай крыніцай духоўнай радасці і творчых сіл.
Няхай святло гэтых калядных дзён сагравае Ваша сэрца і напаўняе душу ласкай, міласэрнасцю і мірам.
Шчыра жадаю добрага здароўя, шчасця, стойкасці і дабрабыту ў высакародным служэнніў імя Беларусі і Каталіцкага Касцёла.
З павагай,
Упаўнаважаны па справах
рэлігій і нацыянальнасцей
А. А. Румак