Віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі са святамі Божага Нараджэння і Новага года
- 24 снежня, 2024
- Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Арцыбіскупу Іосіфу Станеўскаму –
Мітрапаліту Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Рымска-каталіцкага касцёла
Ваша Эксцэленцыя!
Шчыра віншую Вас са святам Раства Хрыстова і надыходзячым новым, 2025 годам.
Веліч і ўзнёсласць гэтых дзён умацоўваюць веру і надзею, напаўняюць кожнага з нас самымі светлымі думкамі, дораць цяпло і любоў да сваёй сям’і і роднай зямлі, пацвярджаюць бясспрэчную перавагу ў нашым жыцці дабрачыннасці і міласэрнасці.
Няхай асаблівая атмасфера гэтых свят стане для Вас крыніцай духоўнай сілы і новых поспехаў у справе служэння беларускаму народу і Каталіцкаму Касцёлу.
Прыміце пажаданні моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і ўсяго самага найлепшага.
Прэзідэнт
Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка