Skip to main content

Віцебская дыяцэзія запрашае вернікаў з усёй Беларусі прыняць удзел у VIII Дыяцэзіяльным конкурсе на веданне Святога Пісання

14 сакавіка -11 красавіка
  • 16 студзеня, 2026
  • Фота: catholic.by / Паводле
  • catholicnews.by

Катэхетычны аддзел Віцебскай дыяцэзіі сардэчна запрашае да ўдзелу ў VIII Дыяцэзіяльным конкурсе на веданне Святога Пісання дзяцей і дарослых з каталіцкіх парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Віцебскай, Гродзенскай і Пінскай дыяцэзій.

Удзельнікі будуць падзеленыя на тры ўзроставыя катэгорыі:

  • 1 катэгорыя — дзеці ад 8 да 11 гадоў уключна; 
  • 2 катэгорыя — дзеці ад 12 да 17 гадоў уключна; 
  • 3 катэгорыя — 18 гадоў і старэйшыя.

Тэма біблійнага конкурсу — «Евангельскія прыпавесці».

Падчас падрыхтоўкі карыстаемся тэкстам першага поўнага афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання на беларускай мове «Новы запавет» (Мінск, 2017).

Пытанні конкурсу будуць гучаць на беларускай мове.

Час на выкананне задання — 45 хвілін.

Конкурс складаецца з трох этапаў: парафіяльнага, дэканальнага і дыяцэзіяльнага.
  • Правядзенне першага (парафіяльнага) этапу запланавана на 14 сакавіка 2026 года.

Каардынацыю парафіяльнага этапу звычайна праводзяць катэхеты і/або пробашчы парафіі — менавіта да іх трэба звяртацца для ўдзелу ў конкурсе.

Парафіяльныя каардынатары маюць да 6 сакавіка 2026 года ўключна даслаць арганізатарам па электроннай пошце запоўнены фармуляр для запісу>>>

  • Дэканальны этап адбудзецца 21 сакавіка 2026 года.
  • Фінал Конкурсу запланаваны на 11 красавіка 2026 года ў віцебскай катэдры.

Прыкладная колькасць фіналістаў — да 70 чалавек.

Каардынатарам конкурсу з’яўляецца айцец Міхаіл Ткаліч SJ.

Пытанні і прапановы, звязаныя з конкурсам, парафіяльныя каардынатары могуць скіраваць на электронную пошту Катэхетычнага аддзела Віцебскай дыяцэзіі: catechesisvitebsk@gmail.com