Skip to main content

Вернікі з Фаніпаля наведалі каралеўскі горад над Нёманам

26 кастрычніка
  • 28 кастрычніка, 2024
  • Паводле Dvasercy.by

У суботу, 26 кастрычніка, адбылася чарговая пілігрымка з удзелам фаніпальскіх парафіян.

Вернікі разам з ксяндзом пробашчам Дзянісам Шастаковічам MSF накіраваліся на захад Беларусі. Мэтай пілігрымкі стаў горад Гродна, багаты гістарычнымі помнікамі і славутасцямі.

Кульмінацыяй паездкі стала Святая Імша ў Фарным касцёле, падчас якой адбыўся Інгрэс (урачысты ўваход у катэдральную базыліку) новага біскупа гродзенскага Уладзіміра Гуляя. Гэтай падзеяй афіцыйна распачалося яго служэнне ў якасці кіраўніка дыяцэзіі. Пілігрымы далучыліся да супольнай малітвы, у якой удзельнічалі шматлікія прадстаўнікі духавенства, а таксама вернікі з розных куткоў Гродзеншчыны і Беларусі ў цэлым.

Пасля святой Імшы, падмацаваныя эўхарыстычным пасілкам, парафіяне наведалі гродзенскія касцёлы Маці Божай Анельскай, Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі, Адшукання Святога Крыжа, а таксама мелі час для самастойнага азнаямлення з атмасферай Гродна.