Skip to main content

У Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прызначаны адказны за душпастырства працаўнікоў адукацыі і выхавання

4 кастрычніка
  • 4 кастрычніка, 2024
  • Тэкст: Сакратарыят Мітрапалітальнай курыі, фота: Алена Маціеўская // Catholic.by

4 кастрычніка, напярэдадні Дня настаўніка, які традыцыйна адзначаецца ў першую нядзелю кастрычніка, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі здзейсніў новае прызначэнне.

Як падае афіцыйны інтэрнэт-партал Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Catholic.by, клапоцячыся пра духоўнае і рэлігійнае развіццё настаўнікаў і выхавацеляў, арцыбіскуп Станеўскі прызначыў адказным за душпастырства працаўнікоў адукацыі і выхавання (душпастырства настаўнікаў) Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксяндза доктара каноніка Яна Крэміса, дырэктара Мінскага тэалагічнага каледжа святога Яна Хрысціцеля.

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ад усяго сэрца благаславіў новага адказнага на душпастырскае служэнне.