У магілёўскай катэдры памаліліся за Папу Льва XIV у дзень яго 70-годдзя
- 16 верасня, 2025
- Тэкст: кс. Уладзімір Русак / Фота: з архіва парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве // Catholicminsk.by
14 верасня вернікі старадаўняй магілёўскай катэдры асаблівым чынам далучаліся да малітваў паўсюднага Касцёла за Папу Льва XIV з нагоды яго 70-годдзя.
Гэты дзень стаўся таксама магчымасцю паглядзець на асобу Пантыфіка як прарочы Божы знак для нашых часоў.
Ключом да разважанняў над Божым словам, прызначаным на свята Узвышэння Святога Крыжа, сталіся словы папскага закліку In Illo uno unum — «У Ім мы ўсе адно».
Калі мы будзем паасобна, самотна ўглядацца ў крыж сваіх цярпенняў, часам нават занадта моцна экспануючы, узвышаючы яго, то не зможам стаць прапаведнікамі Добрай Навіны — мы яе проста не адчуем у сваім жыцці. Каб выйсці з гэтага тупіка, нам усім супольна неабходна ўзняць свой позірк да крыжа, на якім павіс Сын Божы, бо тут цярпенне ператвараецца ў прыладу Божай Любові, якую кожны з нас можа дасведчыць, пачынаючы ад моманту хросту. І, такім чынам,




