Skip to main content

У Бараўлянскай парафіі адбыўся тэатралізаваны Крыжовы шлях

27 сакавіка
  • 1 красавіка, 2026
  • Тэкст: Уладзіслаў Зарэцкі ASSCC / Фото: Anna Komyakova // Паводле
  • sdb.by

У пятніцу, 27 сакавіка, на перадапошнім тыдні Вялікага посту ў Бараўлянскай парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў адбыўся тэатралізаваны Крыжовы шлях пад назвай «Сучаснасць — новыя грахі». Пастаноўку падрыхтавала сястра Марцэліна Мігач ISSM.

Падчас інсцэніроўкі пакутаў Езуса ўдзельнікі не толькі разважалі над Яго цярпеннямі, але і мелі магчымасць убачыць небяспекі і выклікі, якія сучасны свет ставіць перад чалавекам. Сённяшняя рэчаіснасць прапануе шмат новых спосабаў страціць еднасць з Богам і сысці з дарогі сапраўднага хрысціянскага жыцця — менавіта на гэта звяртала ўвагу пастаноўка.

Тэатралізаваныя Крыжовыя шляхі ўжо сталі добрай традыцыяй у бараўлянскай парафіі. Сёлета гэтае набажэнства сабрала не толькі мясцовых вернікаў, але і гасцей з іншых парафіяльных супольнасцей.

Падзея дапамагла ўдзельнікам глыбей перажыць духоўны час Вялікага посту і лепш падрыхтавацца да галоўнага хрысціянскага свята — Уваскрасення Пана.

Напрыканцы ксёндз доктар Віктар Гайдукевіч SDB падкрэсліў вялікую духоўную вартасць удзелу ў такіх набажэнствах, асабліва ў перыяд Вялікага посту, і выказаў шчырую падзяку ўсім, хто ўдзельнічаў у падрыхтоўцы інсцэніроўкі.