У архікатэдральным касцёле ў Мінску адбылося дыяканскае пасвячэнне выпускніка Міждыяцэзіяльнай семінарыі Аляксандра Шыманскага
3 жніўня
- 5 жніўня, 2024
- Тэкст і фота: Міждыяцэзіяльная семінарыя / Instagram // Catholicminsk.by
3 жніўня адбылося дыяканскае пасвячэнне выпускніка Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, магістра тэалогіі Аляксандра Шыманскага, які паходзіць з Мінска.
На гэтую ўрачыстасць сабраліся родныя і блізкія дыякана Аляксандра, святары, кансэкраваныя асобы і семінарысты духоўнай семінырыі, з якімі ён праходзіў фармацыю.
Пасвячэнне першай ступені ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску кандыдату ўдзяліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, які таксама прамовіў гамілію для ўсіх прысутных.
Напрыканцы святой Імшы новапасвечаны дыякан падзякаваў усім за прысутнасць і папрасіў аб малітве і духоўнай падтрымцы.