Skip to main content

Пальмовая нядзеля: Папа прывітаў вернікаў на Плошчы Святога Пятра

13 красавіка

Папа Францішак здзейсніў нечаканы візіт на Плошчу Святога Пятра, каб прывітаць 40 тысяч вернікаў, якія ўдзельнічалі ва ўрачыстай літургіі Пальмовай нядзелі.

13 красавіка, нягледзячы на пахмурнае надвор’е, Пантыфік нечакана з’явіўся на ватыканскай плошчы, звярнуўшыся да вернікаў з пажаданнем:

«Добрай Пальмовай нядзелі і добрага Вялікага тыдня!»

Пасля гэтага ён правёў на плошчы каля дзесяці хвілін, размаўляючы з прысутнымі.

Гэта нечаканае прывітанне стала яшчэ адным сюрпрызам ад Папы Францішка, які праходзіць рэабілітацыю пасля шпіталізацыі з двухбаковай пнеўманіяй. У мінулыя дні ён ужо прымаў удзел у Юбілеі хворых і медыцынскіх работнікаў, а таксама здзейсніў неанансаваныя візіты ў ватыканскую базыліку і Базыліку Санта-Марыя-Маджорэ.

Літургію Пальмовай нядзелі па даручэнні Папы Францішка ўзначаліў кардынал Леанарда Сандры. Ён заклікаў вернікаў несці крыж не толькі на шыі, але і ў сэрцы, спачуваючы тым, хто пакутуе побач з імі.