Skip to main content

Місія Добрага Самараніна запрашае на святую Імшу ў свята Ахвяравання Пана

2 лютага

2 лютага ў Касцёле адзначаецца свята Ахвяравання Пана, якое традыцыйна называюць таксама святам Маці Божай Грамнічнай ці Грамніцамі.

Капліца Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра пры Місіі Добрага Самараніна ў Мінску — адзіная ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі — мае тытул Ахвяравання Пана. У гэты дзень за ўдзел у святой Імшы ў капліцы можна атрымаць поўны адпуст.

Місія Добрага Самараніна сардэчна запрашае ўсіх жадаючых да ўдзелу ў Імшы ў капліцы ў 8.30 альбо ў 18.00.

Адрас: г. Мінск, вул. Серафімовіча, 19 (каля станцыі метро «Пралетарская»).