ФОТАФАКТ: У Ляскоўцы пад Мінскам прайшлі святарскія рэкалекцыі
- 24 верасня, 2025
- Фота: кс. Павел Эйсмант // Catholicminsk.by
З 22 па 24 верасня ў капліцы дзіцячага дабрачыннага сацыяльна-рэабілітацыйнага цэнтра святога Лукі ў Ляскоўцы, што пад Мінскам, прайшлі штогадовыя святарскія рэкалекцыі.
Адказным за правядзенне духоўных практыкаванняў для святароў быў ксёндз канонік Аляксандр Барыла, пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы, духоўны айцец Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. У іх прынялі ўдзел дыяцэзіяльныя святары і духоўныя-законнікі, якія служаць у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Віцебскай дыяцэзіі.
Правёў рэкалекцыі айцец Аркадзь Куляха OCD, пробашч і кусташ санктуарыя Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат, Гродзенская дыяцэзія), які ў мінулым працяглы час служыў духоўным айцом былой Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску.
Сярод узнятых тэм для разважання былі вечнасць і святасць для духоўнай асобы, святарскае пакліканне як Божы выбар, малітва і Эўхарыстыя ў жыцці святара і некаторыя іншыя.