Арцыбіскуп Станеўскі ўдзяляе вернікам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі дыспенсацыю ад абавязку ўстрымання ад мясных страваў 26 снежня і 2 студзеня
26 снежня 2025 года, 2 студзеня 2026 года
- 20 снежня, 2025
- Catholicminsk.by
Згодна з прадпісаннямі кан. 87 §1 і 1251 ККП, маючы на ўвазе духоўны спажытак вернікаў, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, удзяляе дыспенсацыю ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў на 26 снежня 2025 года і 2 студзеня 2026 года ўсім вернікам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а таксама ўсім, хто ў гэты дзень будзе знаходзіцца на тэрыторыі архідыяцэзіі.
Тыя, хто будзе карыстацца дыспенсацыяй, няхай памоляцца любую малітву ў інтэнцыі Святога Айца.