Skip to main content

Арцыбіскуп Станеўскі прызначыў ксяндза Андрэя Таўрука пробашчам парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску

2 кастрычніка
  • 3 кастрычніка, 2024
  • Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі

АРЦЫБІСКУП ІОСІФ СТАНЕЎСКІ

Мінск, 02 кастрычніка 2024 г.                                               Кс. Андрэй Таўрук                                                                                       

Д Э К Р Э Т

аб прызначэнні

         На падставе кан. 523 ККП гэтым дэкрэтам з 3 кастрычніка 2024 года

прызначаю
паважанага ксяндза
АНДРЭЯ ТАЎРУКА

         пробашчам парафіі Беззаганнага Зачацця НМП у г.Бабруйску Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
         Абавязкі пробашча вылічаны ў канн. 528-535 ККП. Перад прыняццем пасады пробашча паводле кан. 833, 6* ККП неабходна скласці вызнанне веры перад ардынарыем месца або яго дэлегатам.

         На выкананне новых душпастырскіх абавязкаў ад усяго сэрца благаслаўляю.

✠Арцыбіскуп Іосіф Станеўскі
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі

✠Біскуп Юрый Касабуцкі
Генеральны вікарый
Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі