Арцыбіскуп Кандрусевіч у Дзень Задушны ў Адэльску: «Уваскрасенне Езуса вяртае чалавеку надзею на вечнае жыццё»
- 3 лістапада, 2025
- Фота: Даніэль Гняцецкі // Catholicminsk.by
У нядзелю 2 лістапада, ва ўспамін Усіх памерлых вернікаў, які часта называюць Днём Задушным, арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, які ў першыя лістападаўскія дні знаходзіўся на сваёй малой радзіме, цэлебраваў святую Імшу ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адэльску (Гродзенская дыяцэзія, дэканат Гродна-Захад).
Гамілію арцыпастыр распачаў ад пытання: «Ці малітва за памерлых не з’яўляецца марнаваннем часу?» Над імі ўжо адбыўся суд Божы. Акрамя гэтага, як кажа выслоўе, «у магіле няма пакаяння». І сам адказаў на яго: «Не, мы не марнуем, але выкарыстоўваем час, каб дапамагчы памерлым. Іх час скончыўся, і яны здадзены на ласку жывых».
— навучаў іерарх.

Прамоўца пераканаўча пакрэсліў, што душы чысцовыя вельмі патрабуюць нашых малітваў, і задаў слухачам рытарычнае пытанне: «Ці ж застанёмся мы абыякавымі ў адносінах да памерлых бацькоў, дзяцей і блізкіх?» І прывёў наступны аргумент: «Як падчас жыцця мы былі патрэбныя адно аднаму, так і пасля іх адыходу ў вечнасць павінны застацца такімі ж. Гэта патрабаванне любові і ўзаемнай салідарнасці».
Арцыпастыр звярнуў увагу, што нялёгка гаварыць пра смерць. Яна з’яўляецца тым, супраць чаго свет надарэмна бунтуецца, бо з ёй яшчэ ніхто не выйграў.
— абнадзеіў прысутных ён.

Арцыбіскуп Кандрусевіч завяршыў сваю гамілію малітвай: «Бязмежны ў міласэрнасці Божа, выслухай нашыя малітвы, якія ўзносім за памерлых і прымі іх у радасць вечнага шчасця ў небе. Нам жа дапамажы жыць так, каб у вечнасці маглі далучыцца да іх у Божым Валадарстве».
Пасля Імшы іерарх узначаліў працэсію за памерлых у касцёле.


















