Папа ў Джэмелі: рэспіраторны крыз суботняй раніцай
- 22 лютага, 2025
- Catholicminsk.by
- Паводле Vatican News
Малітва за Папу Францішка каля клінікі “Джэмэлі”
Папа Францішак, хоць і адчуваў сябе раніцай у суботу горш, правёў дзень у крэсле. Патрабавалася пераліванне крыві, прагноз захоўваецца.
22 лютага прэс-служба Апостальскага Пасаду апублікавала інфармацыю пра стан здароўя Папы Францішка: «Стан Святога Айца працягвае заставацца крытычным, таму, як было растлумачана ўчора, Папа не па-за небяспекай.
Сёння раніцай Папа Францішак адчуваў працяглы астматычны рэспіраторны крыз, які таксама запатрабаваў прымянення высокага патоку кіслароду.
Сённяшнія аналізы крыві таксама выявілі тромбацытапенію, звязаную з анеміяй, якая патрабавала пералівання крыві. Святы Айцец працягвае быць прытомным і правёў дзень у крэсле, нават калі адчуваў боль мацнейшы, чым учора.
На дадзены момант прагноз адносна здароўя Пантыфіка стрыманы».
Нагадаем, што арцыбіскуп Юзаф Станеўскі скіраваў адмысловы Зварот да вернікаў, у якім заклікаў маліцца аб выздараўленні Папы Францішка і аб усіх патрэбных Божых ласках для яго.