Абраз Божай Маці Вострабрамскай, які прыбыў у Падліпкі, сустрэў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
- 26 кастрычніка, 2026
- Фота: Людміла Хорус // Catholicminsk.by
25 кастрычніка перэгрынацыя копіі цудатворнага абраза Божай Маці Вастрабрамскай па парафіях Гродзенскай дыяцэзіі зрабіла прыпынак у мястэчку Падліпкі. Разам з мясцовымі парафіянамі абраз сустракаў і арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч.
Дагэтуль Маці Божая Вострабрамская «гасцявала» ў Адэльску, куды напярэдадні таксама завітаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Падліпкі ад Адэльска знаходзяцца ўсяго ў 15 хвілінах язды на аўтамабілі. Там знаходзіцца аднайменная філіяльны касцёл адэльскай парафіі. Таму іерарх з вялікім задавальненнем скарыстаўся магчымасцю наведаць падліпчан і з гэтай нагоды ўзначаліў Імшу ў мясцовым касцёле Божай Маці Міласэрнасці.
Тыя, хто прысутнічаў на абодвух мерапрыемствах, заўважылі, якім розным можа быць надвор’е ў суседніх мясцінах. Над Адэльскам было хмурае і сумнае неба, а ў Падліпках сустракаць Маці Божую Вастрабрамскую спяшалася не толькі ўся мясцовая парафія, але і сонейка. На фатаздымках асабліва бачна, як нябеснае свяціла сваімі прамянямі надае яшчэ больш золата і без таго зіхоткаму абразу Маці Божай Вастрабрамскай.

Дарэчы, аб верніках. Насельніцтва Падліпак па афіцыйных дадзеных складае ўсяго каля 200 чалавек, але здаецца, што ўсе мясцовыя жыхары прыйшлі ў святыню, каб ушанаваць Маці Божую. Касцёл быў поўным: вернікі стаялі нават у праходах і на хорах, узіраючыся ў бок цудатворнага абраза. Шлях працэсіі з Маці Божай быў упрыгожаны кветкамі, якія ўрачыста ўслалі па ўсёй дарозе. Парафіяне стаялі у сваіх святочных строях, трымаюць у руках свечкі і разам узносілі малітвы да Бога. Маленькае мястэчка, дзе кожны ведае аднаго, прадэмастравала прыклад таго, што сапраўдная сіла супольнасці вымяраецца не колькасцю жыхароў, а моцай іх веры і гатоўнасцю адкрыць сваё сэрца насустрач святыні.
«Лакмусавая паперка любові Бога»
25 кастрычніка прыпала на XXX звычайную нядзелю, таму ў сваёй гаміліі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асабліва падкрэсліў, што імшальныя чытанні гэтага дня засяроджваюцца на найвялікшай запаведзі — любіць Бога ўсім сэрцам, душой і розумам, а бліжняга як самога сябе.
Іерарх назваў любоў да бліжняга «лакмусавай паперкай любові Бога».
— запытаўся ў прысутных пастыр і звярнуўся да фрагментаў Святога Пісання, якія склалі літургію дня.

Першае чытанне з Кнігі Зыходу нагадвае аб фундаментальнай рэлігійнай праўдзе аб любові да бліжняга. У другім чытанні святы Павел хваліць тэсаланікійцаў за добры плён прыкладу іх узаемнай любові, што ўмацоўвае веру людзей. У Евангеллі Езус спалучае запаведзь любові Бога з запаведдзю любові бліжняга і прадстаўляе яе як адзіную найвышэйшую запаведзь у хрысціянскім жыцці.
— нагадаў арцыбіскуп.
Аднак, на думку пастыра, любоў да бліжняга павінна адзначацца не толькі пачуццём, але і канкрэтнымі ўчынкамі. Іерарх прывёў гістарычны эпізод з II стагоддзя пасля Нараджэння Хрыста, калі адзін язычнік напісаў рымскаму імператару Адрыяну ліст, у якім адзначыў, што хрысціяне любяць адзін аднаго, дапамагаюць адзін аднаму, дзеляцца сваім дабром з патрабуючымі, запрашаюць дамоў спадарожнікаў і гэтак далей. «Гэта сапраўды новы тып людзей, у якіх ёсць нешта Божае», — пісаў той чалавек.
«Менавіта гэтаму Божаму вучыць нас Марыя — Маці Міласэрнасці», — адзначыў арцыбіскуп Тадэвуш і ў развіццё гэтай думкі працягнуў сваё разважанне аб Маці Божай, у якой цнота міласэрнасці праявілася ўжо падчас Звеставання.
«Марыя фізічна або маральна прысутнічала пры кожным цудзе Езуса»
Не першы раз пастыр у сваіх прамовах сканцэнтраваў увагу вернікаў на тым, што Марыя магла не прыняць Божага запрашэння стаць Маці Збаўцы і гэтым самым зачыніла б дзверы Божай міласэрнасці, і Божы план збаўлення не быў бы рэалізаваны. Але Яна прыняла. У Кане Галілейскай Яна першая ўбачыла праблему недахопу віна і выпрасіла ў свайго Сына першы цуд.
— нагадаў арцыбіскуп Тадэвуш. І дадаў: «Найбольш санктуарыяў у свеце — марыйных. Там адбываецца найбольш цудаў — і фізічных, і духоўных. Там людзі атрымліваюць дар фізічнага і духоўнага здароўя».

У нашай геапалітычнай прасторы такой моцай надзелены Вастрабрамскі санктуарый. Аб гэтым сведчаць дзясяткі тысяч вотаў, якія, як знакі падзякі за атрыманыя ласкі, знаходзяцца на сценах яго капліцы і ў скарбцы. Арцыбіскупу Тадэвушу давялося служыць вікарыем у Вострай Браме на працягу пяці гадоў, і на яго вачах адбываліся шматлікія гісторыі навяртання людзей да Бога. Пра некаторыя з іх ён распавёў прысутным падчас гэтай прамовы, а напрыканцы сцвердзіў:
Гамілію іерарх завяршыў малітвай: «Марыя — Маці Міласэрнасці, не пакінь нас у складаны момант нашай гісторыі. Дапамажы захаваць непарушнай веру ў часы небяспечных маральных выклікаў.
Вернікі Падліпак ад усяго сэрца дзякавалі арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу за тое, што ён прыехаў да іх у гэты цудоўны дзень і разам з імі ўшанаваў Маці Божую. Прысутныя адзначалі, што сустрэча з арцыпастырам і пачутае жывое слова сталі для іх сапраўдным духоўным падарункам, які надаў сілы і ўмацаваў веру. Выходзячы з касцёла, мясцовыя жыхары доўга не разыходзіліся, дзякуючы іерарху за ўвагу да іх невялікай, але моцнай верай парафіі.


