«Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы» у Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры
- 19 кастрычніка, 2026
- Паводле
- Samaranin.by
7 кастрычніка 2026 года дзеці Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў чарговы раз далучыліся да сусветнай ініцыятывы «Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы».
Гэты дзень з’яўляецца асаблівым знакам еднасці, веры і шчырай дзіцячай малітвы. Сёлета на свята сабраліся дзеці не толькі з Місіі, але і госці з іншых парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Дзеці з мінскага архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі і парафіі святога Валянціна з Смалявічаў прыбылі на малітву разам са сваімі душпастырамі — ксяндзом Аляксандрам Шыманскім і братам Андрэем Букштанам OFMCap.
Праграма сустрэчы была насычанай і глыбокай.
Цэнтральнай часткай сустрэчы стала Эўхарыстыя. Прыемным завяршэннем урачыстасці была тэатральная пастаноўка «Моц Фацімскіх аб’яўленняў», якую падрыхтавалі дзеці Місіі.






