Skip to main content

У сувязі з новым прызначэннем мансеньёра Кшыштафа Сэрокі ў Мінску пройдзе шэраг мерапрыемстваў

З 20 па 26 ліпеня

У сувязі з прызначэннем ў аддзел па сувязях з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі Дзяржаўнага сакратарыята ў Ватыкане мансеньёра Кшыштафа Сэрокі на працягу тыдня ў Мінску запланаваныя шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных заканчэнню яго дыпламатычнага служэння ў Беларусі.

Святар апошнія тры гады займаў пасаду Сакратара Апостальскай нунцыятуры ў Мінску, а таксама ў перыяд паміж адыходам нунцыя Антэ Ёзіча і прыбыццём нунцыя Іньяцыё Чэффаліа быў Часовым павераным у справах Апостальскай Сталіцы ў нашай краіне.

План мерапрыемстваў

  • Тыя, хто жадае развітацца ці сустрэцца з мансеньёрам Сэрокам, запрашаюцца на каву ў Апостальскую нунцыятуру ― з 20 па 24 ліпеня (з панядзелка па пятніцу), з 9.30 да 12.30 і з 15.30 да 18.30, а 25 ліпеня (субота) ― з 9.30 да 16.00 па папярэдняй дамоўленасці па тэлефоне Апостальскай нунцыятуры +375 (17) 257 45 05.
  • У свой 41-ы дзень нараджэння (22 ліпеня) у капліцы Апостальскай нунцыятуры адбудзецца святая Імша на лацінскай мове з удзелам прадстаўнікоў беларускіх біскупаў.
  • У суботу, 25 ліпеня, у дзень сваіх імянін (дзень святога заступніка Крыштафа), мансеньёр Сэрока будзе цэлебраваць святую Імшу на англійскай мове ў 17.00 у касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы (наведванне Імшы на англійскай мове магчыма кожную суботу для ўсіх, хто зацікаўлены ў сустрэчы з англамоўнай супольнасцю). Затым, пачынаючы з 19.00, у салезіянскім моладзевым араторыі на Серабранцы адбудзецца сяброўскі вечар з піцай і спартыўнымі гульнямі (пры спрыяльным надвор’і). Тых, хто жадае прысутнічаць на вечары ў араторыі, просяць патэлефанаваць ксяндзу Міхаілу Радзевічу SDB па нумары тэлефона +375 (44) 707 82 99.
  • У нядзелю, 26 ліпеня, мансеньёр Сэрока прыме ўдзел у Імшы ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў 13.00, каб падзякаваць вернікам катэдральнай парафіі (Імшу ва ўспамін святых Яўхіма і Ганны ― Сусветны дзень дзядуль, бабуль і пажылых людзей ― узначаліць арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч).