Skip to main content

У Браславе пройдзе летняя школа касцёльнага спеву

З 17 па 22 жніўня
  • 8 ліпеня, 2026
  • Фота: Віктар Рынкевіч // Catholicminsk.by

З 17 па 22 жніўня ў парафіі Нараджэння Маці Божай у Браславе (Віцебская дыяцэзія) пройдзе летняя школа касцёльнага спеву.

У праграме школы:

  1. Пастаноўка голасу для харыстаў і кантараў.
  2. Супольны харавы спеў.
  3. Тэорыя і практыка касцёльнага спеву.
  4. Арганнае суправаджэнне.
  5. Азнаямленне з новым спеўнікам «Божа, мы Цябе ўслаўляем».

Курс літургічнай музыкі прызначаны для людзей, якія жадаюць выконваць музычнае служэнне падчас святой Імшы.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў адбудзецца 17 жніўня да 14.00 ў доме айца Ярдана ў Браславе.

Пачатак заняткаў у 17.00.

Удзельнікі атрымаюць неабходны нотны матэрыял. Арганізатары забяспечваюць начлегі і харчаванне.

Мастацкі кіраўнік праекту — дацэнт Беларускай акадэміі музыкі, галоўны арганіст архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску Уладзімір Неўдах.

Запіс

Па пытаннях удзелу і запісу звяртацца не пазней за 10 жніўня да Іны Сапун

Плакат мерапрыемства