У Магілёве прайшоў чатырохдзённы майстар-клас па напісанні іконы
З 10 па 14 чэрвеня
- 19 чэрвеня, 2026
- Тэкст: а. Раман Шульц OP / Фота: Валянціна Аўсяннікава // Catholicminsk.by
З 10 па 14 чэрвеня ў магілёўскай парафіі святога Казіміра і святой Ядвігі праходзіла чарговы майстар-клас па напісанні ікон.
У гэтым годзе пяць чалавек напісалі абраз Езуса Добрага Пастыра, а двое — абраз святых апосталаў Пятра і Паўла. Майстар-клас вяла вядомая мастачка Валянціна Аўсяннікава, якая была на шостым месяцы цяжарнасці.
Штодзённа праводзіліся Эўхарыстыя і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
Дні былі напоўнены напружанай працай і творчай барацьбой. Нягледзячы на тое, што выгляд іконы быў аднолькавы, праца кожнага ўдзельніка аказалася ўнікальнай — напрыклад, тыя, хто маляваў Езуса Добрага Пастыра, разам з Ім намалявалі прыгожую авечку, быццам змяшчаючы сябе на Яго плячах.
«Дзякуем Богу, выкладчыку, удзельнікам школы і парафіянам, якія забяспечылі ўдзельнікаў жыллём і харчаваннем», — кажуць арганізатары мерапрыемства.











