У Хрысціянскім сацыяльным цэнтры адзначылі ўспамін святой Уршулі Ледухоўскай
29 мая
- 3 чэрвеня, 2026
- Паводле
- samaranin.by
29 мая Місія Добрага Самараніна ў Мінску адзначала важны дзень. Як і штогод, у наведвальнікаў Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра было шмат нагодаў для святкавання. Перш за ўсё — гэта ўспамін святой Уршулі Ледухоўскай, нябеснай апякункі Місіі.
Свята распачалося святой Імшой, падчас якой удзельнікі асаблівым чынам маліліся за выпускнікоў Місіі, а таксама за дзяцей, якія перажывалі ў гэты дзень гадавіну сваёй Першай святой Камуніі.
У наступнай частцы святкавання адбыўся невялікі канцэрт.

Свята было спалучанае з заканчэннем катэхетычнага года. Выпускнікі Місіі атрымалі дыпломы. Атмасфера радасці і ўдзячнасці перапаўняла ўсіх прысутных.




