Маленькія шчырыя сэрцы і вялікія каштоўнасці: святкаванне Дня дзіцяці ў Гудагаі з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам
- 2 чэрвеня, 2026
- Фота: кс. Павел Эйсмант // Catholicminsk.by
1 чэрвеня, калі Каталіцкі Касцёл успамінае святога Юстына, мучаніка, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, у дыяцэзіяльным санктуарыі ў Гудагаі з удзелам арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча адзначаўся Дзень дзіцяці Астравецкага дэканату Гродзенскай дыяцэзіі.
На арганізаванае мясцовай парафіяй Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі мерапрыемства прыехала каля 80 дзяцей.
У гаміліі арцыбіскуп цёпла прывітаў дзяцей, павіншаваў іх з паспяховым завяршэннем навучальнага года і пажадаў добрага адпачынку падчас летніх канікул. Пры гэтым ён нагадаў ім, што няма канікул ад малітвы. Кожны свой дзень трэба ёю распачынаць і завяршаць, у нядзелю і святы прымаць удзел у святой Імшы.
Ён таксама заклікаў іх удзельнічаць у традыцыйнай пастырскай праграме «Канікулы з Богам», падчас якой дзеці не толькі адпачываюць, але таксама пазнаюць і паглыбляюць рэлігійныя веды.

Вяртаючыся да справы Дня абароны дзяцей, арцыпастыр нагадаў, што ў наш час шматлікіх пагрозаў дзеці патрабуюць асаблівай апекі і абароны, у тым ліку і духоўнай, каб не трапіць у пастку злога духа і духоўна моцнымі падрыхтавацца да дарослага жыцця.
Калі першая забяспечвае нас электрычнай энергіяй, то санктуарый — духоўнай. Яго дзверы адчынены для ўсіх. Яго наведваюць шматлікія пілігрымы, асабліва падчас штогадовага традыцыйнага гудагайскага фэсту.
Пілігрымы прыходзяць сюды не толькі, каб дзівіцца незвычайна прыгожай прыродзе, але каб маліцца перад цудадзейным абразом Маці Божай, на стацыях Крыжовага шляху і таямніцах святога Ружанца. Яны ідуць сюды, каб «падладаваць» свае духоўныя акумулятары.

Такімі пілігрымамі таксама з’яўляюцца дзеці. Езус кажа: «Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне». І дзеці прыбылі ў гудагайскі санктуарый, дзе Марыя вядзеі іх да Езуса.
— сказаў іерарх.
Езус любіць дзяцей і ставіць іх у прыклад старэйшым. Дзеці адрозніваюцца сваёй нявіннасцю і шчырасцю. Іх любоў не карыслівая, а адданая. Менавіта таму Езус вучыць, што, калі мы не станемся як дзеці, то не ўвойдзем у Божае Валадарства. Нездарма выслоўе кажа, што неба можна ўбачыць у вачах дзяцей.

— падсумаваў іерарх.
Напрыканцы гаміліі арцыбіскуп Тадэвуш заклікаў дзяцей прасіць апекі Божай Маці Гудагайскай, быць моцнымі ў веры і несці радасць хрысціянства ў свае сем’і, школы і месцы адпачынку, каб праз іх сведчанне свет пазнаў Хрыста і жыў праўдай Евангелля, якая дапаможа быць шчаслівымі ў гэтым жыцці і прывядзе ў радасць вечнага жыцця ў небе.
Напрыканцы Імшы дзеці з вялікай радасцю сталі на супольнае фота з арцыбіскупам. Затым некаторыя з іх прынялі кармэліцкі шкаплер — знак адданасці Богу праз заступніцтва Марыі. Усіх жа дзяцей пасля духоўнай чакала «вясёлая» частка — гульні, арганізаваныя парафіянамі, і смачны стол.































