Першая Камунія ў гродзенскай парафіі: духоўная ўрачыстасць з удзелам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча
- 25 мая, 2026
- Автор фото: Баляслаў Гавецкі // Catholicminsk.by
23 мая арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу Першай Камуніі ў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, у гродзенскім мікрараёне Фолюш (гістарычная назва гэтай часткі горада Гродна — Аўгустовак).
Перад святой Імшой дастойны іерарх урачыста ўвёў першакамунійных дзяцей у касцёл. У гаміліі ён узгадаў словы Езуса, які заклікаў дазволіць дзецям прыходзіць да Яго, бо да іх належыць Божае Валадарства. Гэтыя словы Збаўцы рэалізуюцца ў парафіяльнай супольнасці, бо 80 дзяцей у гэтым годзе прымаюць Першую Камунію.
Апранутыя ў прыгожыя сукенкі і касцюмы дзеці нагадваюць прынцэс і прынцаў, якія сабраліся вакол алтара Пана. Але шмат важнейшым за знешняе аблічча з’яўляецца духоўнае адзенне Божай ласкі, у якое яны апрануліся пасля першай споведзі, каб з чыстым сумленнем прыняць Першую святую Камунію.
— прамовіў арцыбіскуп.

Арцыпастыр заклікаў дзяцей дзякаваць Езусу за тое, што Ён прыходзіць у іх сэрцы, каб радасць гэтага дня засталася з імі назаўжды.
Дзеці добра ведаюць, заўважыў іерарх, што бацькі любяць іх бязмежна і робяць для іх усё магчымае. У Езуса не было ні машыны, ні дома, ні дарагіх рэчаў, і Ён не мог прапанаваць іх людзям. Замест гэтага Ён аддаў ім сябе ў Эўхарыстыі. Езус прыходзіць да людзей, каб быць з імі, змяніць іх, напоўніць сваёй любоўю і зрабіць падобнымі да Яго.
Арцыбіскуп падкрэсліў, што дзень Першай Камуніі важны не толькі для дзяцей, але і для бацькоў як першых выхавацеляў у хрысціянскай веры і цнотах.
— нагадаў арцыбіскуп Тадэвуш.

У гэтым працэсе вельмі важным, як адзначыў арцыпастыр, з’яўляецца прыклад бацькоў, іх штодзённая малітва, удзел у нядзельных і святочных святых Імшах, частая споведзь, святая Камунія, а таксама добрыя справы. Гэта дапаможа дзецям у працэсе іх духоўнага выхавання.
Арцыбіскуп падкрэсліў, што менавіта бацькі з’яўляюцца самым вялікім аўтарытэтам для сваіх дзяцей. Таму іх рэлігійнае жыццё моцна ўплывае на дзяцей. Ад гэтага залежыць іх духоўнае жыццё. Таму бацькі павінны суправаджаць сваіх дзяцей у далейшай духоўнай фармацыі.
Іерарх адзначыў, што Першая Камунія дзяцей важная не толькі для іх саміх, але і для ўсёй парафіяльнай супольнасці, якая ўзбагачаецца групай тых, хто будзе актыўна ўдзельнічаць у Эўхарыстыі, утвараючы адзіную супольнасць жывога Касцёла.
— дадаў арцыбіскуп Кандрусевіч.
У маі вясна ў поўні, зямля ўсеяна кветкамі. Сярод іх ёсць адна з незвычайнай назвай: «Незабудка». Абсыпаная квітнеючымі незабудкамі паляна з’яўляецца як бы сімвалам неба на зямлі. Арцыпастыр распавёў прысутным легенду, паводле якой падчас стварэння свету, калі Бог даваў імёны ўсім раслінам, малюсенькая кветка прашаптала: «Не забудзься пра мяне». Адсюль паходзіць назва кветкі незабудка і яе сімвалічнае значэнне, як памяць пра любімых людзей.
Арцыбіскуп заклікаў першакамунійных дзяцей быць эўхарыстычнымі незабудкамі, каб іх жыццё нагадвала ім пра любоў Езуса, які чакае іх у Эўхарыстыі.









































