Skip to main content

Айцы марыяне запрашаюць міністрантаў да ўдзелу ў спартыўным турніры

16 мая
  • 27 красавіка, 2026
  • Фота: Валерыя Сакалова // Catholicminsk.by

16 мая ў парафіі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне адбудзецца міністранцкі спартыўны турнір. 

Міністранты збяруцца, каб правесці час разам, праславіць Бога ў малітве і міністранцкім служэнні, а таксама пазмагацца ў спартыўных спаборніцтвах.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Арганізатары просяць да 5 мая (аўторак) паведаміць пра каманду, якая збіраецца прыехаць.

Узрост удзельнікаў — 10-17 гадоў уключна (дапускаюцца асобы маладзейшыя за 10 гадоў).

Каманды, якія складаюцца толькі з некалькіх асобаў, будуць злучаныя ў адну (па ўзаемнай згодзе апекуноў).

План спаткання

  • 9.30 — з’езд каманд, гарбата,
  • 10.00 — супольная малітва, распачацце турніра.

Турнір будзе складацца з наступных спартыўных спаборніцтваў:

  1. Футбол (гульні будуць адбывацца на вуліцы, на траве; пры дрэнным надвор’і прадугледжана гульня ў спартыўнай зале). Схема: 5+1 (у складзе два гульца да 12 гадоў (уключна), два — 13-14 год і два — 15-17 гадоў. Калі ў камандзе няма старэйшых, можна замяніць малодшымі, але не наадварот!). Гульня: дзве паловы па 5 хвілін, гульні за месцы — дзве паловы па 7 хвілін.
  2. Дартс. Адзін старэйшы ўдзельнік (14-17 гадоў) і адзін малодшы (да 13 гадоў уключна).
  3. Настольны футбол. Адна каманда: малодшы (да 13 гадоў уключна) і старэйшы (14-17 гадоў).
  4. Настольны тэніс. Адзін старэйшы ўдзельнік (14-17 гадоў) і адзін малодшы (да 13 гадоў уключна).
  5. Эстафета. Чатыры удзельнікі: адзін — да 11 гадоў уключна, другі — 12-13 гадоў, трэці — 14-15 гадоў і чацвёрты — 16-17 гадоў.

Па тэхнічных прычынах дапускаецца змена спаборніцтваў або колькасці ўдзельнікаў у іх.

Рэкамендавана, каб у дартсе, настольным футболе, тэнісе і ў эстафеце бралі ўдзел розныя асобы, а не тыя ж самыя ва ўсіх конкурсах. Калі няма старэйшых удзельнікаў, у конкурсе удзельнічае малодшая асоба.

Узяць з сабой:

  1. Кандыдацкую стужку / комжу / альбу (датычыць усіх міністрантаў для ўдзелу ў літургіі, нават калі яны не служаць пры алтары).
  2. Спартыўную вопратку.

Па ўсіх пытаннях звяртайцца да айца Яўгена Мельніка МІС па тэлефоне: +375 (44) 751-39-91, а таксама Viber (на пададзены нумар тэлефона) i Telegram.