Каляндар падзей і дат Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі: красавік 2026 года
Красавік 2026 года
- 31 сакавіка, 2026
- Catholicminsk.by
Прапануем вашай увазе каляндар з асноўнымі літургічнымі ўспамінамі, святамі і ўрачыстасцямі, а таксама падзеямі, якія адбудуцца ў красавіку бягучага года.
- 2 красавіка — Вялікі чацвер (дзень устанаўлення сакрамэнтаў Эўхарыстыі і пасвячэння). Імша Хрызма (архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску — у 10.00, з удзелам святароў юбіляраў (25 год) — кс. кан. Пятра Шарко і кс. Віктара Шчучко — і апостальскага руху «Маргарытка»; конкатэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве — у 11.00).
- 3 красавіка — Вялікая пятніца.
- 4 красавіка — Вялікая субота. Дзень нараджэння (57-годдзе) арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.
- 5 красавіка — урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана (Вялікдзень).
- 6 красавіка — Велікодны панядзелак.
- 12 красавіка — ІІ Велікодная нядзеля. Нядзеля Божай Міласэрнасці (урачыстасць тытулу касцёла: Асіповічы, Любань Вілейскага раёна).
- 13 красавіка — 35-годдзе заснавання Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і мітраполіі (архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску — у 12.00, з удзелам Катэдральнага капітула).
- 16 красавіка — успамін святога Станіслава, біскупа і мучаніка.
- 18 красавіка — юбілей 25-годдзя супольнасці «Маці ў малітве» (касцёл Божага Цела ў Мінску — у 11.00). 46-я гадавіна смерці Слугі Божага біскупа Баляслава Слосканса.
- 19 красавіка — ІІІ Велікодная нядзеля.
- 21 красавіка — сустрэча душпастырства медыкаў (архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску — у 18.30). 1-я гадавіна смерці Папы Францішка.
- 23 красавіка — успамін святога Юрыя, мучаніка (урачыстасць тытулу касцёла: Пяршаі). Імяніны біскупа Юрыя Касабуцкага.
- 25 красавіка — свята святога Марка, евангеліста.
- 26 красавіка — IV Велікодная нядзеля. Нядзеля Добрага Пастыра. Пачатак тыдня малітваў аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця. Пачатак дыяцэзіяльнай акцыі «Дар сэрца для парафіі ў патрэбе». 40 год Чарнобыльскай трагедыі.
- 29 красавіка — свята святой Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла, апякункі Еўропы.