«Прысяга легіянера – запавет з Богам»: у Мінску прайшоў галоўны ўрачысты сход «Легіёна Марыі»
- 30 сакавіка, 2026
- Тэкст: Таццяна Грышкевіч / Фота: з архіва «Легіёна Марыі» // Catholicminsk.by
28 сакавіка ў мінскі архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі прыбылі легіянеры з розных куткоў Беларусі на штогадовы ўрачысты сход — «Ацыес».
«Легіён Марыі» — гэта супольнасць католікаў, якія са згоды Касцёла і пад апекаю Беззаганнай Марыі, Пасрэдніцы ласкаў, арганізаваныя на ўзор арміі, каб дапамагаць Касцёлу ў барацьбе супраць сілаў зла.
Ацыес сімвалізуе адзінства легіянераў, якія, падобна войску, становяцца пад сцяг Марыі для духоўнай барацьбы з сіламі зла.

Разам з легіянерамі, духоўным кіраўніком айцом Юрыем Находкам OCD, радасць сустрэчы традыцыйна раздзяліў біскуп Юрый Касабуцкі, які на пачатку святой Імшы сардэчна прывітаў усіх прысутных, дзякуючы Богу за дар паклікання і служэння кожнага легіянера ў нашай краіне.
— зазначыў у гаміліі біскуп Касабуцкі.
«Адкуль легіянер бярэ сілы і моц? Здаецца, 24 гадзіны ў сутках — гэта надта мала, каб усе паспець, — задаў пытанне іерарх. — Адказ вельмі просты: Марыя бярэ нас пад сваю апеку і выпрошвае ў Бога ўсе патрэбныя ласкі».
Пасля святой Імшы адбылося выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту. Легіянеры па двое, трымаючы ў руках прыгожыя кветкі, падыходзілі да сцяга Легіёна, кленчылі і, паклаўшы руку на дрэўка, прамаўлялі асабістае прысвячэнне: «Я ўвесь духам Твой, Каралева і Маці мая, і ўсё, што я маю, належыць Табе».

«Калі мы сёння аднавілі прысягу, Езус Хрыстус кожнаму з нас сказаў: “Вось Маці твая”», — на заканчэнне ўрачыстасці сказаў біскуп Юрый і дадаў:
Чарговы раз легіянеры Марыі аднавілі свой запавет з Богам.
«Мы дзякуем Панне Марыі за безліч ласкаў, якія Яна выпрошвае для нас у свайго наймілейшага Сына, дзякуем Пану Богу за дар паклікання ў “Легіён Марыі” і за магчымасць служыць на карысць людзям і на Божую хвалу!» — падзяліліся сваёй радасцю легіянеры.
















