У Мінску з удзелам біскупа Юрыя Касабуцкага прайшла аплаткавая сустрэча ўдзельнікаў руху «Легіён Марыі»
- 29 снежня, 2025
- Тэкст і фота: Ганна Бычынская // Catholicminsk.by
27 снежня ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшага Панны Марыі ў Мінску прайшла аплаткавая сустрэча ўдзельнікаў руху «Легіён Марыі».
Рух «Легіён Марыі» дзейнічае ў Касцёле на Беларусі ўжо 30 гадоў. Яго дзейнасць заснавана на шанаванні Панны Марыі. Яна апякунка «Легіёна» і пасярэдніца паміж ім і Богам. Праз Яе на людзей сыходзіць Божая ласка. Як і святы апостал і евангеліст Ян, легіянеры маюць магчымасць праводзіць апостальства пад няспыннай апекай і кіраўніцтвам Панны Марыі.
У святой Імшы, якую цэлебраваў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, таксама прынялі ўдзел духоўны кіраўнік «Легіёна Марыі» айцец Юрый Находка OCD, дырэктар Катэхетычнага аддзела Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксёндз Юзаф Сярпейка, настаяцель супольнасці кармэлітаў босых у Мінску айцец Сяргей Трысцень OCD.
Звяртаючыся да вернікаў у гаміліі, біскуп Юрый Касабуцкі адзначыў:

Пасля святой Імшы ў дольным касцёле біскуп паблагаславіў аплаткі. Святары і легіянеры дзяліліся сваімі радасцю і дабрынёй, святочным настроем, выказвалі свае віншаванні і пажаданні, размаўлялі, дзяліліся навінамі з парафій, вынікамі сваёй апостальскай працы, а таксама фатаграфаваліся. Сапраўдная сям’я Божых дзяцей — дружная, вясёлая і шчырая. І гэтай сям’і біскуп Юрый пажадаў на будучае:








