Skip to main content

Арцыбіскуп Станеўскі ўдзяляе вернікам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі дыспенсацыю ад абавязку ўстрымання ад мясных страваў 26 снежня і 2 студзеня

26 снежня 2025 года, 2 студзеня 2026 года
  • 20 снежня, 2025
  • Catholicminsk.by

Згодна з прадпісаннямі кан. 87 §1 і 1251 ККП, маючы на ўвазе духоўны спажытак вернікаў, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, удзяляе дыспенсацыю ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў на  26 снежня 2025 года і 2 студзеня 2026 года ўсім вернікам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а таксама ўсім, хто ў гэты дзень будзе знаходзіцца на тэрыторыі архідыяцэзіі.

Тыя, хто будзе карыстацца дыспенсацыяй, няхай памоляцца любую малітву ў інтэнцыі Святога Айца.