Споўнілася 100 гадоў фацімскаму набажэнству першых суботаў месяца
- 10 снежня, 2025
- Фота: ave-maria.by // Catholicminsk.by
13 мая 1917 года Маці Божая аб’явілася ў Фаціме траім пастушкам: Люцыі, Францішку і Жасінце — з поўным мацярынскага клопату пасланнем да ўсяго свету аб навяртанні, пакаянні, малітве і прысвячэнні кожнага Яе Беззаганнаму Сэрцу.
10 снежня 1925 года, у свята Маці Божай Ларэтанскай, ужо сястры Люцыі была адкрытая адна з асноўных частак культу Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі: набажэнства першых суботаў месяца.
Візіянерка піша ў сваіх успамінах: «10 снежня 1925 года з’явілася Найсвяцейшая Панна ў Понтавэдра, а побач з Ёю было Дзіцятка ў бляску святла. Найсвяцейшая Панна паклала руку на плячо Люцыі і паказала Сваё абвітае цернем Сэрца, якое Яна трымала ў другой руцэ. Дзіцятка сказала: „Май спачуванне да Сэрца твае Найсвяцейшай Маці, абвітага цернем, якім няўдзячныя людзі яго зноў і зноў раняць, і няма нікога, хто б праз акт перапрашэння гэтыя церні павыцягваў“».
Потым Найсвяцейшая Панна сказала:
29 мая 1930 года сястры Люцыі аб’явіўся Пан Езус і растлумачыў, чаму ўстаноўлена менавіта пяць перапрашальных суботаў.
«Дачка мая, – сказаў Езус, — прычына простая. Гэта датычыць пяці відаў знявагаў і абразаў, якімі зневажаецца Беззаганнае Сэрца Марыі». Затым Збаўца ўказаў на гэтыя знявагі:
- Абраза Беззаганнага Зачацця.
- Абраза Яе Дзявоцтва.
- Абраза Яе Божага Мацярынства.
- Усе тыя знявагі, якімі імкнуцца адкрыта пасеяць у сэрцах дзяцей абыякавасць, пагарду і нават нянавісць да Беззаганнай Маці.
- Блюзнерствы, якімі зневажаюць Маці Божую ў Яе святых выявах.
Набажэнства, аб якім так горача прасіла Маці Божая, дагэтуль належным чынам не распаўсюджана.
Святы Карла Акуціс, кананізаваны 7 верасня 2025 года, меў вялікую пашану да аб’яўленняў у Фаціме.
— распавядае яго маці Антонія Сальцана Акуціс у сваёй кнізе «Мой сын Карла: Карла Акуціс вачыма яго маці».