Папа Леў XIV выказаў спачуванні ў сувязі са стралянінай у школе ў ЗША
- 28 жніўня, 2025
- Аляксандр Панчанка / Vatican News BY
- Паводле Vatican News BY
Святы Айцец моліцца за ахвяр страляніны ў каталіцкай школе ў Мінеапалісе і запэўнівае ў сваёй духоўнай блізкасці ўсіх, каго закранула гэта трагедыя.
«Яго Святасць Папа Леў XIV з глыбокім смуткам прыняў навіну пра гібель і раненні людзей у выніку страляніны ў касцёле Звеставання ў Мінеапалісе. Яго Святасць выказвае свае шчырыя спачуванні і запэўнівае ў духоўнай блізкасці ўсіх, каго закранула гэта жудасная трагедыя, асабліва сем’ям, якія сёння аплакваюць смерць дзіцяці», — гаворыцца ў тэлеграме за подпісам кардынала-дзяржсакратара П’етра Параліна, скіраванай на імя арцыбіскупа Сэнт-Пола і Мінеапаліса Бернарда Энтані Гэбда.
— напісаў Дзяржсакратар.
Трагедыя ў Мінеапалісе здарылася раніцай 27 жніўня. Узброены мужчына пранік на тэрыторыю комплексу каталіцкай школы і адкрыў агонь па ўдзельніках святой Імшы, якая праходзіла ў мясцовым касцёле. У выніку нападу загінулі двое дзяцей, 17 чалавек атрымалі раненні, з іх 14 — дзеці.
Фота: Удзельнікі малітвы за ахвяр страляніны ў Мінеапалісе (Tim Evans)