У юбілейным 2025 годзе арганізуецца дыяцэзіяльная аўтобусная пілігрымка ў Рым і Ватыкан
17-25 кастрычніка
- 5 красавіка, 2025
- Тэкст: кс. кан. Юрый Санько, фота: Vatican News // Catholicminsk.by

Пілігрымковая група парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) ў Мінску Viam Dei запрашае на дыяцэзіяльную пілігрымку ў Рым і Ватыкан з нагоды юбілейнага 2025 года.
Аўтобусная пілігрымка да святых дзвярэй базылікі святога Пятра ў Ватыкане адбудзецца з 17 па 25 кастрычніка. У праграме прадугледжана агульная святая Імша для ўсіх пілігрымаў у Рыме, якую ўзначаліць арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.
Запісацца на пілігрымку можна ў сваім парафіяльным касцёле.
Тэлефоны для даведак:
+375(33)6202126 (спадарыня Вераніка),
+375(29)6510045 (спадарыня Марына).
