Skip to main content

У Нацыянальным санктуарыі ў Будславе пройдзе ІІ Сусветны дзень дзіцяці

31 мая
  • 3 красавіка, 2025
  • Фота: Catholic.by// Catholicminsk.by

31 мая ўжо другі раз запар Душпастырства дзяцей Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі арганізуе ў беларускім Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе сустрэчу для першакамунійных дзяцей і святкаванне Сусветнага Дня Дзіцяці.

Запрашаюцца дзеці з усіх дыяцэзій Беларусі.

Сустрэча арганізуецца пры падтрымцы Місіі Добрага Самараніна, пры якой дзейнічае Хрысціянскі сацыяльны цэнтр у Мінску.

Тэма сустрэчы: «Гэта мы — радасць і надзея».

Праграма сустрэчы: 

  • 09:00 – рэгістрацыя,
  • 11:00 – вітальнае слова,
  • 11:15 – святая Імша,
  • 12:30 – перапынак,
  • 13:30 – забаўляльная праграма (майстар-класы і гульні для дзяцей), 
  • 15:00 – малітва прадстаўнікоў розных канфесій,
  • 15:45 – малітва «Ойча наш» і благаслаўленне.

Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя, якую можна прайсці некалькімі спосабамі:

  • па спасылцы: для арганізаваных груп ТУТ>>>; для тых, хто прыязджае самастойна, ТУТ>>>,
  • наводзячы камеру мабільнага тэлефона на адпаведны QR-код на плакаце ніжэй,
  • звярнуцца да пробашча сваёй парафіі.

З пытаннямі і прапановамі арганізатары Сусветных дзён дзіцяці просяць звяртацца на электронную пошту samaranin24@gmail.com або па тэлефоне +375(44)7700901.

Плакат мерапрыемства

Рэпартаж з леташняга Сусветнага дня дзіцяці можна паглядзець па спасылцы ТУТ>>>.