Skip to main content

У Мінску пройдуць чарговыя “Дні цішыні”

18-19 студзеня, 22-23 лютага, 22-23 сакавіка
  • 7 студзеня, 2025
  • Тэкст: ксяндзы хрыстусоўцы з Мінска, фота: Jan.by

«Юбілеі — каштоўныя моманты для падвядзення вынікаў нашага жыцця  як асобных людзей, так і супольнасцяў. Яны таксама з’яўляюцца нагодай для разважання і слухання таго, што кажа нам сёння Святы Дух», — так Папа Францішак напісаў напярэдадні распачацця Юбілею 2025-годдзя хрысціянства.

Адказваючы на заклік Пантыфіка, ксяндзы хрыстусоўцы, якія служаць у сталічнай парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Марыі Кольбэ, запрашаюць у Юбілейным 2025 годзе далучыцца і глыбей увайсці ў своеасаблівы спосаб малітвы, якім ёсць lectio divina, падтрымліваючы малітоўную ініцыятыву “Дні цішыні для Мінска”. Гэта будуць для ўдзельнікаў ініцыятывы 2 дні (субота і нядзеля), калі яны ў поўнай цішыні схіляцца над Божым Словам. У сённяшнім гучным і хуткім свеце, згодна з інтэнцыяй арганізатараў, гэтая ініцыятыва павінна стаць нібы аазісам, абароненым ад штодзённага стрэсу, дзе малітва стане падсілкаваннем хрысціянскага жыцця веры, надзеі і любові.

Прыняць удзел можа кожны дарослы хрысціянін.

Для ўдзелу ў малітоўнай ініцыятыве ў студзені неабходна запісацца па спасылцы ТУТ>>>.

Арганізатары прапануюць для ўдзелу наступныя даты:

  • 18-19 студзеня,
  • 22-23 лютага,
  • 22-23 сакавіка.

Ксяндзы хрыстусоўцы спадзяюцца, што ўдзел у гэтай малітоўнай ініцыятыве стане часам, “каб даведацца, як маліцца і, перш за ўсё, як выхоўваць нас, сучасных людзей, у малітве ў эпоху лічбавай культуры”.

Рэкамендаванае ахвяраванне за ўдзел – 80 руб.

Колькасць месцаў абмежаваная.

Месца правядзення: Хрысціянскі сацыяльны цэнтр (Мінск, вул. Серафімовіча, 19, каля ст. м. Пралетарская).

Тэлефон для даведак: +375 (33) 605-41-67 (кс. Андрэй Лысы SChr).

Раней “Дні цішыні для Мінска” адбываліся тройчы – у верасні, кастрычніку і лістападзе 2024 года.