Skip to main content

У Мінску пройдзе трэцяя па ліку хрысціянская IT-канферэнцыя «IT for CHRIST»

29 лістапада

29 лістапада 2025 года праект «IT FOR CHRIST» запрашае на трэцюю па ліку хрысціянскую IT-канферэнцыю, якая адбудзецца ў г. Мінску па адрасе вул. Серафімовіча, 19 (каля станцыі метро «Пралетарская»).

Тэма гэтага года: «Вы — соль зямлі».

Аб канферэнцыі

Мерапрыемства аб’яднае IT-спецыялістаў, медыя- і digital-прафесіяналаў, духавенства і служыцеляў, якія імкнуцца паяднаць прафесійныя навыкі з хрысціянскімі каштоўнасцямі.

У праграме: рэгістрацыя, святая Імша, натхняючыя даклады, прэзентацыі хрысціянскіх IT-праектаў, дыскусійная панэль на тэму служэння ў тэхналогіях і нэтворкінг.

Для каго:

  • распрацоўшчыкі, тэсціроўшчыкі, прадукт-менеджары і іншыя спецыялісты IT;
  • дызайнеры, маркетолагі, кантэнт-крэатары і медыя-спецыялісты;
  • святары, служыцелі, прадстаўнікі касцёльных рухаў, якія выкарыстоўваюць або жадаюць выкарыстоўваць тэхналогіі ў служэнні.

Чаму важна прыняць удзел?

Час тэхналогій патрабуе ад хрысціян не толькі прысутнасці, але актыўнага ўдзелу і служэння праз свае таленты.

 Гэтая канферэнцыя — гэта магчымасць:

  • натхніцца практычнымі гісторыямі рэалізацыі IT-праектаў з хрысціянскім фокусам;
  • набыць навыкі і настроіцца на служэнне праз прафесію;
  • знайсці аднадумцаў, партнёраў і настаўнікаў;
  • стаць часткай руху, дзе вера і тэхналогіі ідуць рука аб руку.

Ключавыя моманты праграмы:

  • 09.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў;
  • 10.00 — святая Імша;
  • 11.30 — даклад ад аўтара праекта «Паўсюдны Касцёл па-руску» («Вселенская Церковь по-русски»);
  • 12.30 — даклад «Servant Leadership у дзеянні» ад Сяргея Саніковіча;
  • 14.30 — прэзентацыі хрысціянскіх IT-праектаў-выпускнікоў CARLO CLUB, ПЕСЕННІК, ZORA.BY, YANKA;
  • 16.30 — дыскусійная панэль: служэнне, выклікі, выгаранне;
  • 18.00 — нэтворкінг і нефармальная камунікацыя.

Рэгістрацыя і ўдзел

Рэгістрацыя абавязковая, удзельнікі павінны запоўніць форму на сайце. Канферэнцыя бясплатная, але арганізатары вітаюць ахвяраванне для пакрыцця выдаткаў.