У Мінску пройдзе адмысловы Крыжовы шлях для міністрантаў архідыяцэзіі
12 сакавіка
- 25 лютага, 2026
- Catholicminsk.by
12 сакавіка ў мінскім архікатэдральным касцёле адбудзецца Крыжовы шлях для міністрантаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Праграма крыжовага шляху:
- 18.00-18.30 — рэгістрацыя ўдзельнікаў;
- 18.30-19.15 — святая Імша;
- 19.20-19.50 — Крыжовы шлях.
Адразу пасля Крыжовага шляху для міністрантаў адбудзецца экскурсія па касцёле, дзякуючы якой маладыя хлопцы змогуць пазнаёміцца з гісторыяй галоўнай святыні архідыяцэзіі.
Ксёндз Аляксандр Шыманскі, які з’яўляецца душпастырам міністрантаў, заахвочвае ахвяраваць гэты крыжовы шлях за асобаў, якія ў хуткім часе прымуць паслугу лектара з рук арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, каб яны неслі свае служэнне сумленна і з удзячнасцю Богу.
Неабходна загадзя паведаміць аб колькасці ўдзельнікаў па тэл. +375 (29) 347-17-80 (кс. Аляксандр).