Skip to main content

У Мёрах пройдзе чарговы фестываль-конкурс каляднай песні «Зорка Бэтлеема»

3 студзеня

Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах (Віцебская дыяцэзія) запрашае творчыя калектывы ад парафій з усёй Беларусі да ўдзелу ў дыяцэзіяльным фестывалі каляднай песні «Зорка Бэтлеема», які адбудзецца 3 студзеня 2026 года

Конкурс праводзіцца ў трох узроставых катэгорыях:

  • малодшая (да 8 гадоў);
  • сярэдняя (9-12 гадоў);
  • старэйшая (13-17 гадоў).

Намінацыі: сола, гурт, інструментальная творчасць.

Працягласць выступлення не павінна перавышаць 20 хвілін.

Удзельнікам конкурсу неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю ТУТ>>> і даслаць заяўку па форме на электронны адрас: kascelmery@gmail.com да 15 снежня 2025 года.

Фестываль пройдзе 3 студзеня 2026 года ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці (Мёры, пл. Леніна, 14).

Пачатак а 10.00.

Удзельнікам конкурсу неабходна прыбыць за 30 хвілін да пачатку фестывалю. 

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне
+375 (29) 216-02-86 — ксёндз Андрэй Кулік.