У Магілёве пройдзе майстар-клас па мастацтве іканапісу
24-27 ліпеня
- 24 чэрвеня, 2025
- Тэкст: а. Раман Шульц OP, фота: Catholic.by // Catholicminsk.by

З 24 па 27 ліпеня пры парафіі святога Казіміра і святой Ядзвігі ў Магілёве пройдзе чатырохдзённы майстар-клас па мастацтве іканапісу.
Айцы дамінікане, якія нясуць служэнне ў гэтай каталіцкай супольнасці горада на Дняпры, ўжо пяты раз арганізуюць такія варштаты для аматараў сакральнага жывапісу.
У мінулых гадах ўдзельнікі майстар-класу сваімі рукамі стваралі ўласныя версіі іконы Марыі Абранніцы Духа Святога, св. Дамніка, св. каралевы Ядвігі і св. Францішка Асізскага.
Сёлета арганізатары зноў запрашаюць усіх ахвотных на сустрэчу, каб пад спецыяліста па іканапісу Валянціны Аўсяннікавай напісаць абраз — ікону святога Юзафа.
Запіс удзельнікаў вядзецца па тэлефоне: +375 (29) 291 92 11 (Viber, Telegram) — айцец Раман Шульц ОР, або па звароце на электронную пошту: schulzop@gmail.com.
Удзельнікі будуць пісаць адну з гэтых ікон святога Юзафа.